4 траўня 2024, Субота, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камісар ЕЗ у энергетыцы: Трэба ўводзіць эканамічныя санкцыі супраць Расеі

34
Камісар ЕЗ у энергетыцы: Трэба ўводзіць эканамічныя санкцыі супраць Расеі

У падтрымку ўвядзення санкцый супраць Расеі праз рэферэндум у Крыме выступіў камісар ЕЗ у энергетыцы Гюнтэр Этынгер.

Ён падкрэсліў, што без згоды парламента ў Кіеве аддзяленне Крыма ад Украіны немагчыма.

«Калі мы выключаем прымяненне армій для абароны Украіны, то эканамічныя санкцыі - самая эфектыўная і амаль адзіная магчымасць дзейсна ўплываць на фарміраванне грамадскай думкі ў Маскве», - сказаў камісар ЕЗ у энергетыцы Гюнтэр Этынгер (Günther Oettinger) у інтэрв'ю радыёстанцыі Deutschlandfunk, які выйшаў у эфір ў нядзелю, 16 сакавіка, паведамляе «Нямецкая хваля».

Этынгер нагадаў, што 17 сакавіка ў Брусэлі пройдуць кансультацыі паводле пытання аб увядзенні новых санкцый супраць Расеі.

«Гаворка ідзе аб увядзенні візавых забаронаў для буйных палітыкаў і прамыслоўцаў Расеі. Ніхто не павінен думаць, што Еўразвяз не будзе паслядоўна выказваць свае погляды», - падкрэсліў еўракамісар.

Ён адзначыў, што размова не ідзе аб поўным згортванні эканамічных сувязяў з Расеяй, аднак канстатаваў, што Расея «больш залежыць ад еўрапейскіх рынкаў, чым Еўропа ад расейскага рынку».

Гюнтэр Этынгер паказаў, што, згодна з украінскай Канстытуцыі, аддзяленне Крыму ад Украіны «немагчыма без згоды нацыянальнага парламенту». Еўрапейцы павінны даць ясна зразумець Расеі, што ў эканамічным плане ніхто не будзе рабіць выгляд, быццам нічога не адбылося, калі здзяйсняюцца дзеі, якія супярэчаць нормам міжнароднага права, рэзюмаваў палітык.

Фота: AFP

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках