4 траўня 2024, Субота, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкі ЕЗ блакуюць рахункі алігарха Фірташа

3
Банкі ЕЗ блакуюць рахункі алігарха Фірташа

Еўрапейскія банкаўскія ўстановы пачалі блакаваць рахункі ўкраінскага бізнэсоўца Дзмітрыя Фірташа.

Зараз вырашаецца лёс актываў алігарха. Пра гэта паведамляе Еспресо.TV са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Акрамя таго, цяпер разглядаецца пытанне аб куплі афіліраванага з ім Правэкс-банка, інфармуе сайт. У той жа час, іншая крыніца паведамляе аб тым, што на экстраным сходзе супрацоўнікаў тэлеканала «Інтэр», які належыць алігарху, заклікалі з разуменнем паставіцца да магчымых перабояў з выплатай заробкаў.

Як паведаміла ў чацвер Федэральнае крымінальнае ведамства Аўстрыі, украінскі грамадзянін, першапачаткова ідэнтыфікаваны як Дзмітрый Фірташ, быў затрыманы ў адным з цэнтральных раёнаў Вены Маргаратэн у сераду ўвечары паводле запыту ФБР. Як гаворыцца ў паведамленні ведамства, запыт на затрыманне паступіў з ЗША ў 2006 годзе і звязаны з абвінавачваннямі ў хабарніцтве і арганізацыі злачыннай супольнасці.

Зямельны суд Вены пастанавіў адпусціць украінскага бізнэсоўца Дзмітрыя Фірташа пад заклад у 125 мільёнаў еўра на час падрыхтоўкі экстрадыцыі ў ЗША.

У алігарха былі цесныя сувязі са зрынутым прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам. Акрамя таго, ён займаецца маштабнымі камерцыйнымі аперацыямі на рынку прыроднага газу з Расеяй. Паводле версіі Юліі Цімашэнкі, Фірташ «па выгадных коштах набываў газ у расейскага манапаліста «Газпрам» і з вялікай нацэнкай перапрадаваў украінскаму дзяржаўнаму пастаўшчыку «Нафтагаз». Яна абвінаваціла алігарха ў фактычным стварэнні афшорнага карупцыйнага фонду для «Газпраму».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках