4 траўня 2024, Субота, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцам паказалі, як на самой справе выглядае вайна

24

Гэтыя кадры - самы моцны аргумент за мір.

15 сакавіка шараговыя ўдзельнікі «Марша міру і свабоды» пранеслі па Маскве замест лозунгаў і транспарантаў - гэтыя 70 кадраў расейскіх вайсковых карэспандэнтаў, якія здымалі вайну канкрэтна, ушчыльную, у лоб, у розных рэгіёнах, на працягу апошніх 25 гадоў. У кожным кадры - адно імгненне, сотыя долі секунды, таму ўся выстава ў суме - не больш за чым «Адна секунда вайны». Але калі проста глядзець на гэтыя кадры, адзін за другім, не адварочваючыся і не зажмурыўшы вочы, уся слоўная антываенная агітацыя становіцца, відавочна, залішняй, піша «Рускі рэпарцёр».

«На ўсіх гэтых здымках вы бачыце вайну - у роспачы, брудную, подлую вайну. І людзей, ад яе пацярпелых. Усе фатаграфіі зробленыя вельмі мужнымі людзьмі - маімі калегамі вайсковымі карэспандэнтамі. Учора мы пранеслі па маскоўскіх бульварах гэтыя страшныя абліччы вайны, прайшоўшы калонай ў антываенным маршы. Наша паходная выстава называлася «Адна секунда вайны».

Не трэба думаць, што вайна корміць журналістаў. Яна нас калечыць і выварочвае навыварат. Прычароўвае і робіць хворымі. Мы забываем яе гадамі. Але яна ўсё роўна так ці інакш нагадвае пра сябе. Мы спецыяльна не пішам пад здымкамі, у якой краіне або частцы свету яны зробленыя. Дастаткова таго, што гэта адбываецца на планеце Зямля», - кажа фотажурналістка Вікторыя Іўлева, арганізатарка акцыі.

Нагадаем, учора ў Маскве прайшоў «Марш міру і свабоды». У ім узялі ўдзел больш за 50 тысяч расейцаў, якія пратэставалі супраць уварвання войскаў сваёй краіны ва Украіну.

Фото: Виктория Ивлева
Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках