4 траўня 2024, Субота, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайскоўцы замінавалі ўкраінскую частку ў Крыме

10
Расейскія вайскоўцы замінавалі ўкраінскую частку ў Крыме

Усе выезды з украінскай вайсковай часткі ў Феадосіі, дзе размешчаны батальён марской пяхоты, замінаваныя.

Пра гэта сёння на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук. Паводле яго інфармацыі, на гэты момант устаноўлена 40 процітанкавых мін на ўсіх выездах з вайсковай часткі, так званы «мінны шлагбаўм».

Аперацыяй кіруе палкоўнік Уладзімір Карпушэнка, камандзір брыгады спецназа, Герой Расеі (атрымаў за аперацыю ў Дагестане, дзе камандаваў ротай марской пяхоты).

Дзмітрый Тымчук таксама паведаміў, што ў сяле Перавальнае за апошнія гадзіны назіраецца ўшчыльненне кольца ачаплення, а ў Севастопаль прыбыла новая вайсковая тэхніка. «Агульная колькасць акупантаў перавышае 700 чалавек. Сярод байцоў з'явілася шмат людзей характэрнай неславянскай знешнасці», - дадаў ён.

Нагадаем, некалькі дзён таму расейскія вайскоўцы ўсталявалі міны на адміністрацыйнай мяжы Крыму і Херсонскай вобласці Украіны.

Фота: AFP

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках