4 траўня 2024, Субота, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхара Баранавічаў будуць судзіць за салідарнасць з Украінай

33

Арганізатар адзіночнага пікету супраць вайны Расеі з Украінай Уладзімір Гундар атрымаў позву ў суд.

Працэс адбудзецца 21 сакавіка а 15-й гадзіне. Позву ў гарадскі суд грамадскаму актывісту ўручыў супрацоўнік ГАУС капітан міліцыі Юрый Русакоў, піша ПЦ «Вясна».

Уладзімір Гундар 4 сакавіка правёў адзіночны пікет салідарнасці з украінскім народам у цэнтры горада. Актывіст з сіне-жоўтым сцягам на плячах разгарнуў каляровы плакат «Пуцінскія банд-агрэсары, гэць з Украіны, прэч з Беларусі».

Хвілін праз 10 пасля пачатку пікета да Уладзіміра падышлі супрацоўнікі міліцыі. Яны выклікалі міліцэйскую патрульную машыну і адвезлі Уладзіміра Гундара ў ГАУС, дзе і быў складзены на яго адміністрацыйны пратакол за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 23.34 КаАП РБ - арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках