4 траўня 2024, Субота, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «рэферэндуме» ў Крыме галасуюць «мёртвыя душы» і грамадзяне Расеі

12
На «рэферэндуме» ў Крыме галасуюць «мёртвыя душы» і грамадзяне Расеі

У Крыме падчас правядзення крымскага рэферэндуму актывісты зафіксавалі шматлікія парушэнні.

У прыватнасці, на выбарчых участках выдаюць бюлетэні для галасавання на рэферэндуме тым, каго няма ў спісах, у тым ліку грамадзянам іншай краіны. Грамадзянка Расеі з прапіскай у Сімферопалі змагла атрымаць бюлетэнь для галасавання.

У Крыме да тых, хто не ідзе галасаваць на рэферэндум, прыходзяць дадому, для пераканаўчасці - нават з міліцыяй. Патрабуюць галасаваць, піша «Лiга.нет».

Каля горада Ялта, пацыентам Страганаўскай псіхіятрычнай лякарні дапамагаюць «правільна» прагаласаваць, паведамляе прэс-сакратар Меджліса Лэйла Муслімава.

Таксама паведамляецца аб перашкодзе прафесійнай дзейнасці журналістаў на крымскім рэферэндуме. У прыватнасці, на выбарчы ўчастак, дзе сёння раніцай галасаваў самаабвешчаны кіраўнік Саўміна АРК Сяргей Аксёнаў, дапусцілі не ўсіх журналістаў. Не пусцілі прадстаўнікоў AFP і іншых англамоўных выданняў, нягледзячы на тое, што ў журналістаў былі акрэдытацыі. У Феадосіі на ўчастку 10020 у акрузе 10 дружыннікі Аксёнава забараняюць журналістам фіксаваць працэс галасавання.

Кіраўнік ЦВК для выбараў дэлегатаў Курултая Заір Смядляеў таксама пацвярджае парушэнні на крымскім рэферэндуме.

«Працэс фальсіфікацыі галасавання, так званага рэферэндуму ў самым разгары! Нягледзячы на свае ж прынятыя правілы гульні самі ж іх і парушаюць. Учора і сёння нягледзячы на абвешчаны дзень цішыні ўвесь горад упрыгожаны білбордамі, што запрашаюць прагаласаваць за Крым у складзе Расеі, над адміністрацыйнымі будынкамі развіваюцца расейскія сцягі. У Бахчысарайскі раён на аўтобусах завезлі «лятучых галандцаў», якія відавочна будуць раз'язджаць па ўчастках і ўкідваць бюлетэні. Зноў жа ў галасаванні бяруць удзел і грамадзяне Расеі. У Белагорскім раёне на ўчастак не дапускалі журналістаў тэлеканала АТР. Адным словам адно ўчыненае злачынства (незаконны рэферэндум) падштурхоўвае да ўчынення іншага (фальсіфікацыі вынікаў з мэтай пазбегнуць адказнасці)», - канстатаваў Смядляеў.

Нагадаем, сёння на тэрыторыі Крыму праходзіць «рэферэндум», на які вынесеныя два пытанні і абодва не прадугледжваюць захавання цяперашняга статусу Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Правядзенне «рэферэндуму» не прызнаюць ні ўкраінскія ўлады, ні сусветная грамадскасць, за выключэннем Расеі, Сірыі, Венесуэлы і КНДР.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках