4 траўня 2024, Субота, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збеглы Януковіч прыхапіў з сабою мільярды даляраў

15
Збеглы Януковіч прыхапіў з сабою мільярды даляраў

Разам з уцёкамі Віктара Януковіча з некаторых банкаў знікла па мільярду даляраў.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Украінскай праўдзе» сказаў першы віцэ-прэм'ер Віталь Ярэма.

«Сёння прыходзіць аператыўная інфармацыя, што 21 і нават 22 лютага ў некаторых банках захоўвалася па мільярду даляраў, якія належалі Януковічу і яго асяродку. Сёння гэтых сродкаў няма, - адзначыў Ярэма. - Мы зрабілі шмат памылак або неаператыўна спрацавалі і далі гэтым нягоднікам магчымасць уцячы з Украіны. Адны кажуць, што на караблі, іншыя - што на самалёце».

У будынку ўрада Ярэма заняў кабінет, у якім раней працаваў першы віцэ-прэм'ер Сяргей Арбузаў. У суседнім кабінеце, са словаў Ярэмы, была выяўлена зброя.

«Была знойдзеная адна з вінтовак ў суседнім кабінеце, але яна была без рулі. Ці стралялі з яе, мы не ведаем, таму што ствол адсутнічае. Але мы падчас расследавання знайшлі шмат месцаў у Кабінеце міністраў і Нацыянальным банку, адкуль вёўся агонь», - сказаў ён.

Ярэма заклікаў грамадскасць даць другі шанец прадстаўнікам новай улады, якія раней паспелі сябе дыскрэдытаваць на дзяржаўнай службе.

«... Ацэньваюць паводле вынікаў дзейнасці гэтага чалавека да 2010 года, калі ён быў на якой-небудзь пасадзе. Але, магчыма, чалавек памяняўся! Давайце дамо яму шанец. Калі чалавек прыйшоў далей ўзбагачацца, гэта стане імгненна вядома», - дадаў ён.

Ярэма сказаў, што «ў Адэсе як адбывалася кантрабанда, так і адбываецца».

Ён паведаміў пра сваю сустрэчу з ізноў прызначанымі кіраўнікамі мытні і падатковай. «Як будзе працаваць падатковая, як будуць дзейнічаць гэтыя валютныя канвертацыйныя «пляцоўкі», як будзе дзейнічаць спіртовая прамысловасць. Я іх паклікаў да сябе і сказаў, што калі нічога не зменіцца, мы станем ворагамі», - папярэдзіў Ярэма.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках