4 траўня 2024, Субота, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна выставіць Расеі прэтэнзіі на частку маёмасці СССР

5
Украіна выставіць Расеі прэтэнзіі на частку маёмасці СССР

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк абвінаваціў Расею ў незаконным прысваенні маёмасці Савецкага Саюза.

Ён даручыў Міністэрству замежных спраў Украіны падрыхтаваць прававую пазіцыю для абароны нацыянальных інтарэсаў краіны пры раздзеле сродкаў і маёмасці СССР, піша «Інтэрфакс».

«Я прашу неадкладна зрабіць захады для падрыхтоўкі прававой пазіцыі што да абароны нацыянальных інтарэсаў Украіны пры падзеле сродкаў і маёмасці былога Савецкага Саюза», - заявіў Арсеній Яцэнюк.

Падчас пасяджэння ўрада ён таксама удакладніў у в.а. міністра замежных спраў Андрэя Дзешчыца, ці падпісала Украіна нулявы варыянт пагаднення з Расеяй, на што той адказаў, што не падпісала.

«Гэта значыць, фактычна не скончаны падзел маёмасці Савецкага Саюза. І Украіна мае легітымныя і законныя прэтэнзіі ў дачыненні да Расеі на тую маёмасць, якую Расея незаконна пакінула за сабой», - адзначыў прэм'ер.

Раней экс-кіраўнік Меджліса крымскіх татараў Мустафа Джамілеў заяўляў пра вынікі тэлефоннай размовы з Уладзімірам Пуціным, што прэзідэнт Расеі назваў не зусім незаконным выхад Украіны са складу СССР. Са слоў Джамілева, Пуцін агучыў такую пазіцыю, што «самаабвяшчэнне Украінай сваёй незалежнасці не зусім адпавядала нормам Савецкага Саюза, якія прадугледжвалі працэдуру выхаду з СССР».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках