4 траўня 2024, Субота, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Турысты» напалі на консульства Польшчы і падпалілі будынак у Харкаве

34

У Харкаве на вуліцы Рымарскай блізу 500 прарасейскіх мітынгоўцаў занялі будынак арганізацыі «Просвіта».

Пра гэта паведамляюць у інтэрнэт-супольнасці «Еўрамайдан» у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Паводле паведамлення, мітынгоўцы падпалілі дакументы і сімволіку «Правага сектара», пачаўся пажар у памяшканні. «Прыехалі пажарныя, тушаць агонь. Міліцыя бяздзейнічае», - запэўніваюць відавочцы.

Акрамя таго, стала вядома, што на плошчы Свабоды і ў цэнтры Харкава маецца некалькі мікрааўтобусаў, як мяркуецца, з расейскімі СМІ.

Да гэтага прарасейскія экстрэмісты напалі на дыпламатычнае прадстаўніцтва Рэспублікі Польшчы ў Харкаве. «Пад лозунгі: «Ганьба»,«Расея», «Пуцін» яны паднялі на флагшток каля дыпламатычнай установы сцяг РФ. Натоўп ваяўнічых прарасейскіх мітынгоўцаў пайшоў ад консульства Расеі пасля таго, як консул не выйшаў да мітынгоўцаў, піша «Украінская праўда».

Мітынгуючы пад консульствам Расеі, экстрэмісты напісалі і абвясцілі зварот да Пуціна. У ім гаворыцца, што Харкаў і вобласць просяць Расею ўвесці на тэрыторыю рэгіёну міратворчыя войскі РФ.

Фото: pravda.com.ua
Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках