4 траўня 2024, Субота, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты абвясцілі, што «рэферэндум» у Крыме адбыўся

15
Сепаратысты абвясцілі, што «рэферэндум» у Крыме адбыўся

Прадстаўнікі ўладаў запэўніваюць, што ў ім ужо ўзялі ўдзел больш за 970 тыс чалавек.

Гэта складае больш за палову з паўтара мільёна выбаршчыкаў паўвострава, заявіў журналістам старшыня камісіі ў правядзенні агульна крымскага «рэфэрэндуму» Міхаіл Малышаў. Раней ён сказаў, што паводле стану на 12:00 ўдзел у галасаванні ўзялі больш за 44% ( 670,6 тыс чалавек), паведамляе «Інтэрфакс».

Перад гэтым самаабвешчаны прэм'ер Крыма Сяргей Аксёнаў заявіў: «Яўка перавышае тую яўку, якая была на парламенцкіх выбарах 2012 года, удвая ці тройчы. На сёння некаторыя раёны дакладваюць - 25% ужо яўка».

Пазней у выбарчай камісіі Севастопаля паведамілі, што паводле стану на 12:00 у Севастопалі ўдзел у агульна крымскім «рэферэндуме» узялі 49% выбаршчыкаў.

У Крыме падчас правядзення крымскага рэферэндуму актывісты зафіксавалі шматлікія парушэнні Пад час правядзення галасавання стала вядома, што на выбарчых участках выдаюць бюлетэні грамадзянам іншай краіны, а таксама тым, каго няма ў спісах, проста упісваючы жадаючых прагаласаваць ад рукі.

Фота: AP

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках