4 траўня 2024, Субота, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірыну Вештард пераабралі кіраўніком БСДП (Грамада)

Ірыну Вештард пераабралі кіраўніком БСДП (Грамада)

Старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) пераабраная Ірына Вештард.

Адпаведная пастанова прынятая дэлегатамі XV справаздачна-выбарчага з'езда арганізацыі, які праходзіць 16 сакавіка ў Менску. Пасля тайнага галасавання за Ірыну Вештард аддалі галасы 42 дэлегаты з'езду, 25 выказаліся супраць. За яе апанента, сябра ЦК Анатоля Юрэвіча, прагаласавалі 22 дэлегаты, супраць - 45, паведамляе БелаПАН.

Дэлегатам сёння трэба будзе таксама абраць першага намесніка старшыні партыі, якім вылучаны Ігар Маслоўскі (дзейны першы намеснік) і чатырох намеснікаў старшыні, якімі таксама вылучаны цяперашнія намеснікі кіраўніка партыі - Ігар Барысаў, Аляксей Сігаеў, Валерый Фралоў і Ганна Канюс.

Вештард нарадзілася 17 сакавіка 1953 г. у вёсцы Багушы Смаргонскага раёна. Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт. У БСДП (Грамада) з 1991 года. Старшынёй партыі з'яўляецца з чэрвеня 2011 года. У 1992-2007 гадах з'яўлялася дэпутатам Смаргонскага раённага савета.

Фота: belapan.by

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках