4 траўня 2024, Субота, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя выкралі трох святароў у Крыме

12
Невядомыя выкралі трох святароў у Крыме

Як мінімум, адзін з іх выкрадзены расейскімі вайскоўцамі і «самооброной».

У нядзелю, а 14.00, у другі раз знік святар Украінскай грэка-каталіцкай царквы Мікалай Квіч ў Севастопалі. Пра гэта паведаміў дэпартамент інфармацыі УГКЦ.

Паводле паведамлення, апошняе, што ён паспеў сказаць: «Калі я больш не выйду на сувязь, то паведаміце: ў мяне выбіваюць дзверы ў кватэру на вул. Хрусталёва. Гэта міліцыя і прарасейская «самаабарона», іх шмат, дзверы металічныя, але я не ведаю, колькі вытрымаюць».

Зараз абодва тэлефона айца Мікалая адключаныя, хоць падчас арышту ў суботу і ператрусу ў кватэры, яго тэлефоны былі ўключаныя.

«Сёння, а 12.00, меў размову з а. Мікалаем. Ён распавядаў пра тое, што да яго для інтэрв'ю прыйдуць фінскія журналісты. Як затым стала вядома, на момант нападу яны маглі знаходзіцца ў яго кватэры», - паведаміў кіраўнік Дэпартамента інфармацыі УГКЦ Ігар Яцыв.

Разам з тым, прыхаджане УГКЦ з Еўпаторыі паведамілі, што знік таксама і святар Богдан Касцецкі. Паводле іх паведамленню, у суботу ён вярнуўся з Цернопальшчыны, куды вывез сям'ю. У той жа дзень ён паведаміў жонцы, што ўжо дабраўся да Крыма, затым знік. Тэлефоны таксама адключаныя.

І толькі што стала вядома, што знік таксама айцец Ігар Гаўрылаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён знаходзіўся ў аўтамабілі разам з Багданам Касцецкім.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках