4 траўня 2024, Субота, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: ЗША не прызнаюць вынікаў незаконнага «рэфэрэндуму» ў Крыме

5

Амерыканскі дзяржсакратар заявіў пра гэта падчас тэлефоннай размовы з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым.

Джон Кэры запатрабаваў спыніць эскалацыю канфлікту і замест гэтага падтрымаць украінскую ўладу ў яе намаганнях дэцэнтралізаваць палітыку праз канстытуцыйную рэформу, а не шляхам незаконнага рэферэндуму. Дзяржсакратар ЗША падкрэсліў, што Вашынгтон уважае так званы «рэферэндум » аб статусе Крыма незаконным паводле законаў Украіны, і не будзе прызнаваць яго вынікі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША на афіцыйнай старонцы ў «Твітэры».

«Падчас тэлефоннай размовы з міністрам Лаўровым Кэры зноў заявіў, што ЗША не прызнаюць вынік рэферэндуму, што праводзіцца», - гаворыцца ў паведамленні.

Джон Кэры заклікаў Расею падтрымаць намаганні ўкраінцаў у павышэнні ролі мясцовай улады праз дэцэнтралізацыю, але толькі мірным шляхам - праз працэс канстытуцыйнай рэформы.

У Крыме падчас правядзення крымскага рэферэндуму актывісты зафіксавалі шматлікія парушэнні. Падчас правядзення галасавання стала вядома, што на выбарчых участках выдаюць бюлетэні грамадзянам іншай краіны, а таксама тым, каго няма ў спісах, проста запісваючы жадаючых прагаласаваць ад рукі.

ЦВК Украіны раней заявіў, што любыя мясцовыя «рэферэндумы» на тэрыторыі краіны нелегітымныя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках