4 траўня 2024, Субота, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Днепрапятроўску затрыманыя чацвёра са зброяй і пашпартамі РФ

20
У Днепрапятроўску затрыманыя чацвёра са зброяй і пашпартамі РФ

У затрыманых знайшлі стрэльбы, патроны, нажы.

У Днепрапятроўску актывісты «Правага сектара» сумесна з міліцыяй затрымалі чатырох маладых людзей на двух аўтамабілях. У багажніках машын знаходзіліся тры помпавыя стрэльбы, паляўнічыя патроны, нажы і арматура.

Паводле дадзеных прэс-службы Штаба нацыянальнай абароны Днепрапятроўскай вобласці, маладыя людзі паводзілі сябе агрэсіўна. Падчас затрымання адзін з іх пагражаў работнікам міліцыі і актывістам, сцвярджаючы, што ён - начальнік аховы народнага дэпутата Украіны Алега Царова.

Як паведаміў журналістам намеснік кіраўніка Днепрапятроўскай АГА Святаслаў Алейнік, усе чацвёра былі затрыманыя і дастаўлены ў Бабушкінскі раённы аддзел міліцыі, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна». «Іх асобы высвятляюцца», - сказаў Алейнік

У затрыманых аўтамабілях падчас ператрусу былі знойдзеныя вайсковыя ахоўныя шлемы, нажы, каскі, маскі і пашпарты грамадзян Расеі.

Са словаў актывістаў «Правага сектара», адна з затрыманых машын без знакаў знаходзілася на мітынгу прарасейскіх сілаў, які праходзілі ў нядзелю ў Днепрапятроўску, і пры набліжэнні супрацоўнікаў міліцыі кіроўца рэзка ад'язджаў, пазбягаючы стасункаў з супрацоўнікамі ДАІ.

Раней паведамлялася, супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны сумесна з работнікамі міліцыі затрымалі ў Запарожскай вобласці групу ўзброеных асоб, якія планавалі ажыццявіць мерапрыемствы ў дэстабілізацыі сітуацыі ў вобласці.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках