4 траўня 2024, Субота, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль КНДР: экзіт-пол у Крыме налічыў 93% «за Расею»

27
Амаль КНДР: экзіт-пол у Крыме налічыў 93% «за Расею»

Такія дадзеныя апублікаваў Крымскі рэспубліканскі інстытут палітычных і сацыялагічных даследаванняў.

Апытанне, як запэўніваюць яго ініцыятары, праводзілася на 150 выбарчых участках у Крыме і 50 - у Севастопалі. Паводле стану на 19.30 было апытана 59111 чалавек, піша «Украінская праўда».

Украінцы ў сацыяльных сетках ўжо жартуюць з нагоды такіх лічбаў, параўноўваючы галасаванне ў Крыме з Чачэніяй і КНДР, дзе ў падтрымку дзеючых уладаў «галасуюць» 99-100 адсоткаў выбаршчыкаў.

Крымскія ўлады дазволілі праводзіць апытанне толькі адной арганізацыі, але ніякіх звестак пра такую арганізацыю, як «Крымскі рэспубліканскі інстытут палітычных і сацыялагічных даследаванняў», няма.

Сёння ў Крыме падчас правядзення «рэферэндуму» актывісты зафіксавалі шматлікія парушэнні. Падчас правядзення галасавання стала вядома, што на выбарчых участках выдавалі бюлетэні грамадзянам іншай краіны, а таксама тым, каго няма ў спісах, проста запісваючы жадаючых прагаласаваць ад рукі.

ЦВК Украіны раней заявіў, што любыя мясцовыя «рэферэндумы» на тэрыторыі краіны нелегітымныя. Пра непрызнанне так званага «рэферэндуму» у Крыме заявілі і заходнія палітыкі і эксперты.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках