26 красавiка 2024, Пятніца, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах разгорнуты полк расейскіх знішчальнікаў

88
У Баранавічах разгорнуты полк расейскіх знішчальнікаў

Да канца года на расейскай авіябазе ў Беларусі будуць размешчаныя 24 знішчальніка Су-27СМ3.

Расейскі знішчальны авіяцыйны полк, які складаецца з 24 знішчальнікаў Су-27СМ3, будзе забяспечваць супрацьпаветраную абарону і недатыкальнасць паветранай прасторы «саюзнай дзяржавы», перадае ІТАР-ТАСС са спасылкай на галоўнакамандуючага Ваенна-паветраных сілаў Расеі Віктара Бондарава.

Па словах Бондарава, у Беларусі на пастаяннай аснове знаходзіцца звяно з чатырох знішчальнікаў С-27СМ3. «Па плане гэтага года туды саджаем яшчэ эскадрыллю, а да канца года на аэрадроме Баранавічы, дзе знаходзіцца наша авіябаза, будзе разгорнуты полк Су-27СМ3 у складзе двух эскадрылляў - усяго 24 машыны. Яны будуць несці баявое дзяжурства, забяспечваючы СПА і недатыкальнасць паветранай прасторы «саюзнай дзяржавы», - адзначыў Бондараў.

Нагадаем, на пасяджэнні Савета бяспекі 12 сакавіка Лукашэнка заявіў, што хоча прапанаваць Расеі размясціць у Беларусі да 15 самалётаў у сувязі з актыўнасцю НАТА. 13 сакавіка стала вядома, што шэсць расейскіх знішчальнікаў Су-27 і і тры ваенна-транспартныя самалёты ВПС РФ перебазаваныя ў Бабруйск у рамках праверкі баявой гатоўнасці ўзброеных сілаў Беларусі.

Фота: Max Bryansky

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках