5 траўня 2024, Нядзеля, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ гатовы падпісаць асацыяцыю з Украінай 21 сакавіка

17
ЕЗ гатовы падпісаць асацыяцыю з Украінай 21 сакавіка

Таксама Кіеву дадуць сродкі для забеспячэння эканамічнай стабілізацыі.

Еўрапейскі Звяз заявіў пра гатовасць падпісаць палітычную частку пагаднення аб асацыяцыі з Украінай 21 сакавіка сёлета. Пра гэта гаворыцца ў высновах, ухваленых сёння на пасяджэнні Рады замежных спраў ЕЗ у Брусэлі, піша EUplus.

"Рада вітае прапанову Еўракамісіі аб часовым скасаванні мытаў на ўкраінскі экспарт у ЕЗ і спадзяецца на хуткае ўхваленне гэтай пастановы. Ён таксама чакае падпісання палітычных тэзісаў пагаднення аб асацыяцыі 21 сакавіка ў Брусэлі, і пацвярджае свае абавязанні прасоўвацца да падпісання і ўкладання астатніх частак пагаднення, якія, супольна з палітычнымі тэзісамі, з'яўляюцца адзіным інструмэнтам", - напісана ў высновах Рады ЕЗ.

У высновах таксама адзначаецца гатовасць ЕЗ даць сур'ёзную фінансавую падтрымку Украіне для забеспячэння эканамічнай і фінансавай стабілізацыі.

Акрамя таго, у высновах пацвярджаецца гатовасць спрыяць забеспячэнню энэргетычнай незалежнасці Украіны шляхам дыверсіфікацыі крыніц паставак, узмацнення энэргаэфэктыўнасці, а таксама стварэння патрэбных злучальных сетак з краінамі ЕЗ для пастаўкі энэргарэсурсаў.

Нагадаем, сёння міністры замежных спраў ЕЗ абмеркавалі сітуацыю ў Крыме і прынялі пастанову ўвесці санкцыі супраць 21 украінскага і расейскага чыноўніка ў адказ на рэфэрэндум, праведзены 16 сакавіка, і прызнаны толькі Расеяй і Сірыяй.

Фота: liga.net

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках