3 траўня 2024, Пятніца, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Дыктатара Пуціна прыкарміў Захад

5
Віталь Рымашэўскі: Дыктатара Пуціна прыкарміў Захад

Каб утаймаваць Расію, заходнім краінам дастаткова адмовіцца ад яе сыравіны.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД ) Віталь Рымашэўскі, які пракаментаваў падпісанне Пуціным дамовы аб акупацыі Крыму.

«Фактычна гэта азначае пачатак трэцяй сусветнай вайны, і ў лепшым выпадку яна будзе халоднай. Адказнасць за яе пачатак нясе як дыктатар Пуцін, так і заходнія палітыкі, якія яго прыкармілі. Бо пуцінская дыктатура трымаецца на заходніх грошах, а без заходніх інвестыцый і пакупак яе сыравіны Расея проста банкрут», - упэўнены палітык.

Сустаршыня БХД падкрэсліў, што калі палітыка дэмакратычных краін свету не вернецца да сваіх каштоўнасцяў, то грамадзян ЕЗ і ўсяго свету ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі чакаюць самыя дрэнныя часы.

«Калі ж Захад праявіць цвёрдасць і пачне рэальную барацьбу з Пуціным, то ўсё будзе наадварот. Фактычна ў 2008 годзе заходні свет дазволіў яму акупаваць Абхазію і Асецію, таму Пуцін працягвае захоп іншых тэрыторый», - дадаў Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, сёння прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і самаабвешчаныя прадстаўнікі крымскіх уладаў - «кіраўнік урада» Сяргей Аксёнаў, спікер распушчанага Вярхоўнай Радай крымскага парламента Уладзімір Канстанцінаў і « мэр» Севастопаля Аляксей Чалы падпісалі ў Крамлі дамову аб уключэнні Крыма і Севастопаля ў склад Расеі ў якасці новых суб'ектаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках