4 траўня 2024, Субота, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Турчынаў: Расея адкажа за злачынствы ва Украіне

30
Аляксандр Турчынаў: Расея адкажа за злачынствы ва Украіне

Пуцін сёння капіюе фашыстаў мінулага стагоддзя.

Пра гэта заявіў старшыня Вярхоўнай Рады Украіны, в.а. кіраўніка дзяржавы Аляксандр Турчынаў. Ён папярэдзіў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб адказнасці за злачынствы на тэрыторыі Украіны, піша «Інтэрфакс-Україна».

«Я хачу папярэдзіць Пуціна, што палітычнае кіраўніцтва Расеі будзе адказваць за ўсе злачынствы, якія робяцца на тэрыторыі Украіны», - заявіў Турчынаў падчас сумеснай з прэм'ер-міністрам Украіны Арсеніем Яцанюком заявы ў аўторак, 18 сакавіка.

«Пуцін сёння капіюе фашыстаў мінулага стагоддзя праз анэксію тэрыторыі незалежнай краіны, прызнанай усім светам, - заявіў Турчынаў. - Гэта небяспечная палітычная гульня. Гэта правакацыя не толькі супраць Украіны, гэта спроба дэстабілізаваць сітуацыю ў рэгіёне, Еўропе, ва ўсім свеце».

Нагадаем, 18 сакавіка прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін выступіў у Крамлі перад дэпутатамі Дзярждумы, членамі Савета Федэрацыі, кіраўнікамі рэгіёнаў краіны і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці ў сувязі са зваротам Рэспублікі Крым і Севастопаля аб прыёме ў склад Расейскай Федэрацыі.

Адразу пасля выступу была падпісаная дамова аб уваходжанні рэспублікі ў склад РФ.

Фота: podrobnosti.ua

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках