26 красавiка 2024, Пятніца, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ляпіс Трубяцкі»: Хто баіцца - таго сабакі кусаюць

14
«Ляпіс Трубяцкі»: Хто баіцца - таго сабакі кусаюць

Беларускі гурт пракаментаваў забароны яго канцэртаў у Расеі.

Учора стала вядома, што пад пагрозай зрыву аказалася выступленне «Ляпіса Трубяцкога» ў яшчэ адным расейскім горадзе - Цюмені. Канцэрт павінен быў адбыцца 20 сакавіка ў клубе «Горкі». Аднак сёння адміністрацыя клуба абвясціла, што канцэрт адменены. Мэнэджмэнту «Ляпісаў» удалося аператыўна дамовіцца аб пераносе канцэрту на іншую пляцоўку - у клуб «Міраж». Дзень і час канцэрта засталіся ранейшымі. Набытыя квіткі сапраўдныя, паведамляе гурт у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Канцэрт у Цюмені будзе. Літаральна пару гадзін таму мы перанеслі яго на новую пляцоўку - у клуб «Міраж». Дата і час тыя ж, набытыя квіткі сапраўдныя. Дзякуй «Міражу» за смеласць і аператыўнасць, а «Горкаму» - ганьба за баязлівасць і непрыстойнасць. Хто ссыць - таго сабакі кусаюць!» - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што ў туры «Ляпісаў» па Расеі ў падтрымку альбома «Матрошка» гэта ўжо не першы інцыдэнт. 14 сакавіка быў «па званку» адменены канцэрт у Пскове.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках