5 траўня 2024, Нядзеля, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна папярэдзіла Расею аб гатоўнасці прымяніць зброю

29
Украіна папярэдзіла Расею аб гатоўнасці прымяніць зброю

Кіеў запатрабаваў зняць блакаду вайсковых частак у Крыме.

Начальнік Генштаба генерал-лейтэнант Міхаіл Куцін паведаміў першаму намесніку міністра абароны Расеі генералу арміі Валерыю Герасімаву аб тым, што ўкраінскія вайскоўцы гатовыя ўжываць зброю.

Пра змест гутаркі двух высокапастаўленых асоб паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны.

Куцін заявіў, што падзеі ў Сімферопалі, у выніку якіх загінуў украінскі вайсковец і яшчэ двое былі цяжка параненыя, прайшлі пры падтрымцы і непасрэдным удзеле расейскіх вайскоўцаў, што дае падставы ўскласці адказнасць за гэтую трагедыю на Узброеныя Сілы Расейскай Федэрацыі.

Ён таксама праінфармаваў начальніка Генштаба УС Расеі аб выданні адпаведнага загаду, згодна з якім вайскоўцы воінскіх частак УС Украіны, дыслакаваных у АР Крым, з гэтага часу маюць дазвол на прымяненне зброі.

Куцін заклікаў Герасімава неадкладна спыніць блакаванне воінскіх частак УС Украіны, адвесці расейскіх вайскоўцаў ад украінскіх ваенных частак і вярнуць іх у месцы пастаяннай дыслакацыі.

Украінскі галоўнакамандуючы ВСУ таксама адзначыў, што сітуацыя, якая зараз склалася на крымскім паўвостраве «патрабуе неадкладнага рашэння, і ў першую чаргу на ўзроўні палітычнага кіраўніцтва абедзвюх краін».

Ён прапанаваў свайму расейскаму калегу «ініцыяваць пытанне аб неадкладным стварэнні адпаведнай камісіі на ўзроўні абаронных ведамстваў Украіны і Расейскай Федэрацыі для недапушчэння далейшай эскалацыі канфлікту, пазбягання кровапраліцця і для стабілізацыі сітуацыі ў АР Крым».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках