5 траўня 2024, Нядзеля, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хілары Клінтан: Агрэсія РФ можа распаўсюдзіцца і на іншыя краіны

5
Хілары Клінтан: Агрэсія РФ можа распаўсюдзіцца і на іншыя краіны

Экс-дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан папярэдзіла аб тым, што "агрэсія Расеі" можа распаўсюдзіцца і на іншыя краіны.

Падчас мерапрыемства ў Палацы кангрэса ў Манрэалі Хілары Клінтан заявіла, што абгрунтаванне Уладзіміра Пуціна для ўварвання ў Крым можа быць выкарыстана не толькі ў іншых частках Украіны, але і ў Эстоніі, Латвіі і Літве, піша gazeta.ru.

"Тое, што зрабіў Пуцін, незаконна, гэта супярэчыць міжнароднаму праву", - заявіла Клінтан.

Палітык адзначыла, што ЗША павінны зрабіць больш для заахвочвання энергетычнай незалежнасці Еўропы і абароны ад далейшых дзеянняў Уладзіміра Пуціна.

Нагадаем, учора ў Маскве прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і самаабвешчаныя прадстаўнікі крымскіх уладаў - «кіраўнік урада» Сяргей Аксёнаў, спікер распушчанага Вярхоўнай Радай крымскага парламента Уладзімір Канстанцінаў і «мэр» Севастопаля Аляксей Чалы 18 сакавіка падпісалі дамову аб уключэнні Крыма і Севастопаля ў склад Расеі ў якасці новых суб'ектаў. Пасля гэтага расейскія акупанты пачалі нападаць на ўкраінскія ваенныя аб'екты ў Крыме.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках