5 траўня 2024, Нядзеля, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залаты батон Януковіча пайшоў на сувеніры

4
Залаты батон Януковіча пайшоў на сувеніры

Кіяўляне зарабляюць на адным з самых запамінальных сімвалаў "Межыгор'я" - залатым батоне.

Яго сталі прадаваць у выглядзе магнітаў на халадзільнік, кошт вагаецца ад 5 да 30 грн. за штуку. З'явіўся і больш важкі сувенір - 2-кілаграмовы пазалочаны батон арыгінальнага памеру за 50 грн, пішуць vesti.ua.

Даражэй усіх абыйдзецца батон-скарбонка, яна каштуе 200 грн. "Можам вырабіць любы надпіс, знакаміты залаты батон Віктара Фёдаравіча - выдатны падарунак да свята", - пішуць аўтары.

Многія з рэчаў, выяўленых у маёнтку Януковіча, могуць стаць зараз не толькі сувенірамі, але і музейнымі экспанатамі. Частка такіх каштоўнасцяў ужо вывезеная ў Нацыянальны мастацкі музей.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках