5 траўня 2024, Нядзеля, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашуканцы з Марока асвоілі беларускую мову

34
Ашуканцы з Марока асвоілі беларускую мову

Абанентам сотавага аператара Velcom прыйшла спам-рассылка ў выглядзе СМС на беларускай мове з Марока.

«СМС з тэкстам «Патэлефануйце мне тэрмінова» і доўгага незнаёмага нумара з кодам +212 нашым абанентам прыйшлі з Марока. Гэта было масавае спам-рассыланне, - паведамілі «Радыё Свабода» ў даведачна-інфармацыйнай службе сотавага аператара. - Гэта адзін з відаў махлярства. Мы просім нашых абанентаў ігнараваць паведамленне, так як за званок на гэты нумар у вас спішуць грошы».

У кампаніі адзначылі, што хвіліна званка на гэты нумар, у залежнасці ад тарыфнага плана абанента, будзе каштаваць ад 9960 рублёў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках