29 красавiка 2024, панядзелак, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША прыпынілі падрыхтоўку да саміту G8 у Сочы

4

ЗША прыпынілі ўдзел у мерапрыемствах па падрыхтоўцы да саміту «вялікай васьмёркі» (G8), які павінен прайсці ў Сочы 4-5 чэрвеня.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Белага дома паводле вынікаў гутаркі прэзідэнта ЗША Барака Абамы з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным.

Падчас гутаркі, якая адбылася па ініцыятыве амерыканскага боку і доўжылася амаль паўтары гадзіны, Абама паведаміў Пуціну, што далейшае парушэнне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны з боку Расеі адмоўна адаб'ецца на становішчы краіны ў міжнароднай супольнасці і прывядзе яшчэ да большай палітычнай і эканамічнай ізаляцыі, паведамляе Лента.ру.

Калі Расея занепакоеная становішчам этнічных расейцаў і нацыянальных меншасцяў на Украіне, адзначыў Абама, дарэчы было б развязаць гэтыя пытанні мірна, працуючы наўпрост з урадам Украіны і дамагаючыся адпраўкі ў краіну міратворчых сіл ААН або АБСЕ. Прэзідэнт ЗША заклікаў прыкласці намаганні для пачатку дыялогу паміж расейскімі і ўкраінскімі ўладамі, магчыма, пры міжнародным пасярэдніцтве.

У размове з Пуціным Абама таксама падкрэсліў, што бліжэйшым часам ЗША маюць намер правесці тэрміновыя кансультацыі з саюзнікамі і партнёрамі па Радзе бяспекі ААН, НАТА, АБСЕ і з удзельнікамі Будапешцкага мемарандума (аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Рэспублікі Беларусь да Дамовы аб не распаўсюджванні ядзернай зброі).

Раней прэс-служба прэзідэнта Расеі паведаміла, што падчас гутаркі з Абамам Пуцін патлумачыў, што пры распаўсюдзе гвалту на ўсход Украіны і Крым Масква пакіне за сабой права абараніць свае інтарэсы і расейскамоўных жыхароў. Расейскі прэзідэнт таксама «прыцягнуў увагу да правакацыйных, злачынных дзеянняў ультранацыяналістычных элементаў, якія па сутнасці заахвочвацца цяперашнімі ўладамі ў Кіеве»

Саміт G8 у Сочы стане 40-м у гісторыі аб'яднання. Расея ў 2014 годзе старшынюе ў «вялікай васьмёрцы», у якую акрамя ЗША таксама ўваходзяць Вялікабрытанія, Нямеччына, Італія, Канада, Францыя і Японія.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках