29 красавiка 2024, панядзелак, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Упершыню «Эхо» адмовілася паставіць мой тэкст на свой сайт

20
Барыс Нямцоў: Упершыню «Эхо» адмовілася паставіць мой тэкст на свой сайт

Рэдакцыя сайта «Эхо Москвы» прапанавала палітыку прыбраць слова «братазабойчая вайна», «неадэкватны чэкіст» і «ваўкалак прагне народнай крыві».

Пра гэта расейскі палітык напісаў у «Фэйсбук».

Барыс Нямцоў разважыў, што падобныя праўкі моцна скажаюць яго пазіцыю і прывёў тэкст цалкам у «Фэйсбуку»:

- Пуцін абвясціў братазабойчую вайну Украіне. Гэта крывавае вар'яцтва неадэкватнага чэкіста дорага абыдзецца Расеі і Украіне: зноў забітыя маладыя хлопцы з таго і іншага боку, няшчасныя маці і жонкі, дзеці-сіроты. Апусцелы Крым, куды ніхто не паедзе. Мільярды, дзясяткі мільярдаў рублёў, адабраных у старых і дзяцей і кінутых у топку вайны, а потым яшчэ больш сродкаў на падтрыманне зладзейскага рэжыму Крыму. Інакш ён ужо ўтрымаць уладу, мабыць, не можа. Ваўкалаку патрэбна вайна. Яму патрэбна народная кроў. Расею чакае міжнародная ізаляцыя, збядненне людзей, рэпрэсіі. Божа, за што нам такі праклён??? Колькі можна ўсё гэта трываць?!

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках