29 красавiка 2024, панядзелак, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Макейн: ЗША павінны неадкладна дзейнічаць

40
Джон Макейн: ЗША павінны неадкладна дзейнічаць

Не трэба мець ілюзій наконт Пуціна, мяркуе сенатар.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама павінен агучыць, якую цану заплаціць Расея за ваенную інтэрвенцыю ва Украіне і звярнуцца да захадаў неадкладна.

Такую пазіцыю агучыў на сваім сайце сенатар-рэспубліканец Джон Макейн.

«Я глыбока занепакоены тым, што гэтая ваенная інтэрвенцыя Расеі ў Крыме можа хутка пашырыцца на Усходнюю Украіну. Учора прэзідэнт Абама заявіў, што Расея «заплаціць», калі пойдзе на ваеннае ўмяшанне ва Украіне. Цяпер важна, каб прэзідэнт канкрэтна агучыў, якой будзе гэта цана і распачаў крокі, каб накласці яе на Расею», - гаворыцца ў заяве сенатара.

«Выкарыстанне сілы з боку Расеі ва Украіне адбываецца насуперак уласным абавязаннем Расеі паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, уключаючы Будапешцкі мемарандумам 1994 года. Ніхто не павінен мець ілюзій адносна таго, на што здольны Пуцін ва Украіне, асабліва цяпер, калі ён звярнуўся ў Думу і атрымаў згоду на выкарыстанне арміі, не толькі ў Крыме, а наогул ва Украіне», - мяркуе Макейн.

«Кожнае імгненне без адказу з боку ЗША і нашых саюзнікаў дае сігнал прэзідэнту Пуціну, што ён можа быць яшчэ больш амбіцыйным і агрэсіўным у ваенным уварванні ва Украіне. Мы маем набор сур'ёзных магчымасцяў і без выкарыстання ваеннай сілы. Я заклікаю прэзідэнта Абаму сабраць нашых саюзнікаў у Еўропе і НАТА, каб даць зразумець, якую цану заплаціць Расея за сваю агрэсію і звярнуцца да захадаў неадкладна», - гаворыцца ў апублікаванай сенатарам-рэспубліканцам заяве.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках