29 красавiка 2024, панядзелак, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усе часткі ВМС у Крыме пад кантролем Украіны

16
Усе часткі ВМС у Крыме пад кантролем Украіны

Штаб вайскова-марскіх сіл у Севастопалі знаходзіцца пад кантролем украінскіх войскаў.

Штаб падпарадкоўваецца прызначанаму камандуючаму ВМС контр-адміралу Дзянісу Беразоўскаму.

Як паведамляе Радыё Свабода, паводле дадзеных прэс-цэнтра ВМС, караблі ўкраінскага флоту знаходзяцца ў месцах пастаяннага базіравання, акрамя флагмана - фрэгата «Гетман Сагайдачный», які вяртаючыся з паўгадавога знаходжання ў Адэнскім заліве, зараз знаходзіцца на базе НАТО «Суда-Бей» ў Міжземным моры.

Прадстаўнікі прэс-цэнтра таксама зняпраўдзілі інфармацыю расейскіх СМІ пра тое, што ўкраінскі фрэгат падняў Андрэеўскі сцяг і ён цяпер накіроўваецца ў Адэсу.

Спікеры Флота таксама адзначаюць, што ўсе часткі ВМС Украіны, якія базуюцца ў Крыме, знаходзяцца пад кантролем украінскага камандавання.

У прэс-цэнтры флоту адзначылі, што група ўзброеных расейскіх вайскоўцаў пранікла ў навучальны цэнтр ВМС Украіны ў Севастопалі і сілай захапіла і вывезла больш за 200 ствалоў агнястрэльнай зброі на грузавіку КамАЗ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках