29 красавiка 2024, панядзелак, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзір брыгады ВС Украіны: Будзем стаяць да смерці

23
Камандзір брыгады ВС Украіны: Будзем стаяць да смерці

36-я брыгада ВС Украіны, якая месціцца ў вёсцы Перавальны, праз паўтары гадзіны можа быць атакаваная расейскім спецназам.

Камандзір прыняў пастанову, што вайскоўцы «будуць стаяць да смерці». Пра гэта, на просьбу камандавання часткі, паведаміў афіцэр запасу Сяргей Ланшын, піша «Корреспондент».

«Праз паўтары гадзіны расейскі армейскі спецназ будзе штурмаваць брыгаду ў вёсцы Перавальны пад Сімферопалем. Ад камандзіраў патрабуюць скласці зброю і не аказваць супраціў захопу расейскімі вайскоўцамі ўкраінскіх вайсковых частак. Камандзіры прынялі пастанову не здавацца, стаяць да смерці», - распавёў Сяргей Ланшын.

Паводле яго слоў, камандзір упаўнаважыў яго звярнуцца да СМІ з просьбай тэрмінова прыбыць у месца базавання вайсковай часткі і задакументаваць злачынства.

Як паведамляюць журналісты, у бок Перавальнага ўжо паехала другая калона з 15 «Ураламі» і некалькімі бронемашынамі «Тыгр».

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 1 сакавіка ўнёс у Савет Федэрацыі зварот аб выкарыстанні узброеных сіл на тэрыторыі Украіны «да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне». Прычынай такіх мер у дакуменце названа «экстраардынарная сітуацыя», якая склалася ў гэтай краіне.

Раней ваенныя Расеі занялі амаль усе стратэгічныя аб'екты ў Крыме. У некаторых абласных цэнтрах на ўсходзе Украіны правакатары і сепаратысты штурмавалі адміністрацыйныя будынкі. 2 сакавіка стала вядома, што да мяжы ў раёне Харкаўскай вобласці высунутыя падраздзяленні Цэнтральнай вайсковай акругі Расеі.

Украіна звярнулася да ЗША і іншых пастаянных сяябраў Савета Бяспекі ААН, а таксама да кіраўніцтва НАТА з просьбай аб абароне тэрытарыяльнай цэласнасці. В.а. прэзідэнта краіны Аляксандр Турчынаў увёў у дзеянне пастанову Савета нацбяспекі і абароны аб прывядзенні Узброеных сіл у поўную баявую гатоўнасць.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках