29 красавiка 2024, панядзелак, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Беларусаў могуць адправіць на вайну супраць Украіны

94
Анатоль Лябедзька: Беларусаў могуць адправіць на вайну супраць Украіны

Беларусь, у выпадку пачатку вайны, будзе абавязаная ўвязацца ў яе, паводле дамовы аб АДКБ.

Пра гэта заявіў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька каментуючы канфлікт Расеі і Украіны вакол Крыма, паведамляе «Радыё Свабода».

«Калі Расея ўступае ў вайну з Украінай, то Беларусь як сябра вайскова-палітычнага саюза АДКБ апынаецца таксама ў ваенным стане з Украінай. Такім чынам, атрымліваецца, што ў гэтай сітуацыі наша краіна можа стаць закладнікам палітыкі Лукашэнкі. Зразумела, што шырока абмяркоўваць гэтую тэму зараз уладам надзвычай нявыгадна, бо не выключана сітуацыя, што беларусаў будуць мабілізоўваць для вайны з самым нашым блізкім народам - з украінцамі», - выказаў меркаванне Анатоль Лябедзька.

Палітык мяркуе, што верагоднасць пачатку баявых дзеянняў досыць вялікая.

«На вялікі жаль, верагоднасць пачатку сапраўдных баявых дзеянняў ёсць і немалая. Крокі, якія зробленыя, хоць і не незваротныя, але вядуць адназначна да вайны. Расейскія войскі на ўкраінскай тэрыторыі, і мабілізацыя ва Ўкраіне, і палітычныя заявы - гэта пах рэальнай вайны. Таму сёння верагоднасць яе - 50 на 50. Якая старана пераважыць, будзе залежаць ад міжнароднай рэакцыі. Калі Захад знойдзе пераканаўчую аргументацыю, каб спыніць Пуціна, вайны можна будзе пазбегнуць», - кажа кіраўнік АГП.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 1 сакавіка ўнёс у Савет Федэрацыі зварот аб выкарыстанні узброеных сіл на тэрыторыі Украіны «да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне». Прычынай такіх мер у дакуменце названа «экстраардынарная сітуацыя», якая склалася ў гэтай краіне.

Раней ваенныя Расеі занялі амаль усе стратэгічныя аб'екты ў Крыме. У некаторых абласных цэнтрах на ўсходзе Украіны правакатары і сепаратысты штурмавалі адміністрацыйныя будынкі. 2 сакавіка стала вядома, што да мяжы ў раёне Харкаўскай вобласці высунутыя падраздзяленні Цэнтральнай вайсковай акругі Расеі.

Украіна звярнулася да ЗША і іншых пастаянных сяябраў Савета Бяспекі ААН, а таксама да кіраўніцтва НАТА з просьбай аб абароне тэрытарыяльнай цэласнасці. В.а. прэзідэнта краіны Аляксандр Турчынаў увёў у дзеянне пастанову Савета нацбяспекі і абароны аб прывядзенні Узброеных сіл у поўную баявую гатоўнасць.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках