29 красавiка 2024, панядзелак, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Народнае веча ў Днепрапятроўску: Пуцін - гэць

12

У адным з найбуйнейшых гарадоў на ўсходзе Украіны ідзе масавы запіс у вайсковыя камісарыяты.

Народнае Веча ў Днепрапятроўску прыняло пастанову аб падтрымцы адзінства Украіны і стварэнні «Штаба нацыянальнай абароны». Пра гэта заявіла прэс-сакратар Штаба Кацярына Чыжык, піша Цензор.НЕТ.

На акцыі ля помніка Глобы сабралася беспрэцэдэнтная для Днепрапятроўска колькасць удзельнікаў - больш за 15 тысяч чалавек. Удзельнікі Веча падтрымалі галасаваннем прызначэнне кіраўніком Днепрапятроўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Ігара Каламойскага.

Удзельнікі Веча скандавалі: «Адзінства!», «Пуцін - гэць!», «Не вайне!». Ля помніка Чкалава былі ўсталяваныя сталы для запісу добраахвотнікаў, куды падалі заявы некалькі соцень удзельнікаў акцыі.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 1 сакавіка ўнёс у Савет Федэрацыі зварот аб выкарыстанні узброеных сіл на тэрыторыі Украіны «да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне». Прычынай такіх мер у дакуменце названа «экстраардынарная сітуацыя», якая склалася ў гэтай краіне.

Раней ваенныя Расеі занялі амаль усе стратэгічныя аб'екты ў Крыме. У некаторых абласных цэнтрах на ўсходзе Украіны правакатары і сепаратысты штурмавалі адміністрацыйныя будынкі. 2 сакавіка стала вядома, што да мяжы ў раёне Харкаўскай вобласці высунутыя падраздзяленні Цэнтральнай вайсковай акругі Расеі.

Украіна звярнулася да ЗША і іншых пастаянных сяябраў Савета Бяспекі ААН, а таксама да кіраўніцтва НАТА з просьбай аб абароне тэрытарыяльнай цэласнасці. В.а. прэзідэнта краіны Аляксандр Турчынаў увёў у дзеянне пастанову Савета нацбяспекі і абароны аб прывядзенні Узброеных сіл у поўную баявую гатоўнасць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках