29 красавiка 2024, панядзелак, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рынат Ахметаў: Наша сіла - у згуртаванасці бізнэсу, улады і грамадства

3
Рынат Ахметаў: Наша сіла - у згуртаванасці бізнэсу, улады і грамадства

Украінскі алігарх заклікае ўсіх суграмадзян да аб'яднання дзеля цэласнай і непадзельнай Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў ягоным звароце, распаўсюджаным прэс-службай кампаніі СКМ, якую ўзначальвае Рынат Ахметаў. Прыводзім тэкст звароту бізнэсмэна цалкам:

- Будучыня нашай краіны пастаўлена пад пагрозу. Унутраная палітычная напружанасць можа перарасці ў зацяжны канфлікт і разбурыць цэласнасць Украіны.

Прымяненне сілы і неправамерныя дзеянні звонку недапушчальныя.

Я перакананы, у крызісу можа быць толькі адно развязанне - мірнае. Заклікаю ўсіх суграмадзян да аб'яднання дзеля цэласнай і непадзельнай Украіны. Сёння гэта - самае галоўнае. Важна захоўваць халодную галаву, не паддавацца на правакацыі і прымаць абдуманыя, узважаныя рашэнні. Наша сіла - у згуртаванасці бізнэсу, улады і грамадства.

Сёння эканоміка - рэальная палітычная сіла. Наша задача - стварыць бяспеку людзей, іх сем'яў, стабільнасць працы ўсіх прадпрыемстваў краіны. Мы будзем працаваць 24 гадзіны ў суткі, каб падтрымліваць жыццядзейнасць інфраструктуры Украіны. Гэта - наш галоўны ўклад у цэласнасць краіны.

Звяртаюся да палітыкаў і ўкраінскай улады - неабходна зрабіць усё для забеспячэння тэрытарыяльнага суверэнітэту, аднаўлення дэмакратыі і неад'емных правоў і свабод грамадзян.

Звяртаюся да прадпрымальніцкіх колаў ва Украіне і дзелавых партнёраў украінскага бізнэсу з заклікам аб'яднаць намаганні і садзейнічаць мірнаму ўрэгуляванню, не шкадуючы ніякіх матэрыяльных рэсурсаў. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы адстаім нашу будучыню - моцную, адзіную і незалежную Украіну.

Я адказна заяўляю, што група СКМ, якая сёння налічвае 300 тысяч чалавек і прадстаўляе Украіну ад захаду да ўсходу, з поўначы і да поўдня, зробіць усё магчымае для захавання цэласнасці нашай краіны.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 1 сакавіка ўнёс у Савет Федэрацыі зварот аб выкарыстанні узброеных сіл на тэрыторыі Украіны «да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне». Прычынай такіх мер у дакуменце названа «экстраардынарная сітуацыя», якая склалася ў гэтай краіне.

Раней ваенныя Расеі занялі амаль усе стратэгічныя аб'екты ў Крыме. У некаторых абласных цэнтрах на ўсходзе Украіны правакатары і сепаратысты штурмавалі адміністрацыйныя будынкі. 2 сакавіка стала вядома, што да мяжы ў раёне Харкаўскай вобласці высунутыя падраздзяленні Цэнтральнай вайсковай акругі Расеі.

Украіна звярнулася да ЗША і іншых пастаянных сяябраў Савета Бяспекі ААН, а таксама да кіраўніцтва НАТА з просьбай аб абароне тэрытарыяльнай цэласнасці. В.а. прэзідэнта краіны Аляксандр Турчынаў увёў у дзеянне пастанову Савета нацбяспекі і абароны аб прывядзенні Узброеных сіл у поўную баявую гатоўнасць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках