29 красавiка 2024, панядзелак, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў будуць судзіць за салідарнасць з Украінай

54

Некаторыя актывісты, затрыманыя сёння ля будынка амбасады Расеі ў Менску, у панядзелак паўстануць перад судом.

Як паспеў паведаміць БелаПАН былы палітвязень Зміцер Дашкевіч, які цяпер знаходзіцца ва УУС Цэнтральнага раёна, на трох-чатырох затрыманых, у тым ліку на яго, цяпер складаюць пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Суды чакаюцца заўтра, 3 сакавіка.

Мяркуецца, што тыя, на каго пратаколы не складзеныя, будуць адпушчаныя з РУУС. Аднак пакуль усе затрыманыя актывісты знаходзяцца ва ўпраўленні.

Акцыя супраць дзеянняў Расеі на тэрыторыі Украіны павінна была прайсці сёння ля расейскай амбасады а 14.00. Удзельнікі акцыі планавалі перадаць у амбасаду зварот супраць расейскай акупацыі Крыму, аднак мерапрыемства так і не адбылося.

Са слоў відавочцаў, каля дыппрадстаўніцтва стаялі міліцэйскія аўтамабілі і аўтазакі для перавозкі затрыманых, ахова амбасады была ўзмоцнена, у тым ліку людзьмі ў цывільным. Грамадскіх актывістаў, журналістаў, якія прыйшлі асвятляць мерапрыемства, пачалі затрымліваць яшчэ да прызначанага часу на подступах да амбасады. Было затрымана прыблізна тры дзясяткі чалавек, у ліку якіх, паводле звестак праваабаронцаў, апынуліся выпадковыя мінакі і нават супрацоўнік расейскай амбасады Аляксандр Пчалінцаў.

Затрыманых журналістаў адпусцілі блізу 15.00 пасля праверкі дакументаў.

У ліку затрыманых акрамя Дзмітрыя Дашкевіча - Раман Пратасевіч, Марыя Трафімава, Мар'яна Цітова, Наталля Рак, Яўгена Багінская, Яна Казакова, Станіслаў Пачнель, Дзмітрый Прадко, Віктар Дудко.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках