29 красавiка 2024, панядзелак, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымска-татарская «жаночая сотня» выйшла на абарону ВЧ у Бахчысараі

34

Расейскія вайскоўцы не змаглі дамагчыся зняцця сцяга Украіны.

Пра гэта паведамляе ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» актывіст Айдэр Муджаба.

«З Бахчысарайскай перадавой. У Бахчысараі размешчаныя дзве воінскія часткі Украіны. Група людзей прыйшла да вайскоўцаў і прад’явіла ўльтыматум - зняць украінскі сцяг і падняць расейскі. Украінскія вайскоўцы адмовіліся. Пасля чаго незразумелая група пачала патруляваць уваход у вайсковую частку. Атрымаўшы гэтую інфармацыю крымска-татарскія жанчыны самаарганізаваліся, каб выйсці на падтрымку ўкраінскіх салдатаў. Праўда, пакуль ішлі тэлефонныя перамовы, невядомы гурт разбегся. Але жанчыны наважылі і далей самаарганізавацца. Выснова - у Бахчысараі маем першую жаночую крымска-татарскую сотню. Украінскія салдаты застаюцца верныя Украіне», - напісаў ён.

Нагадаем, нелегітымны прэм'ер Крыму Сяргей Аксёнаў раней звярнуўся да прэзідэнта Расеі з просьбай аб «аказанні садзейнічання ў забеспячэнні міру і спакою на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым». Савет Федэрацыі на пазачарговым пасяджэнні ў суботу аднагалосна прагаласаваў за прадстаўленне Уладзіміру Пуціну згоды на выкарыстанне ўзброеных сіл да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ва Украіне. Пазней намеснік кіраўніка МЗС РФ Рыгор Карасін удакладніў, што атрыманне ад сенатараў згоды на выкарыстанне ўзброеных сілаў за мяжой не азначае, што гэта права прэзідэнтам будзе неадкладна рэалізавана. Але на працягу апошніх дзён расейскія войскі занялі ўсю тэрыторыю Крыму.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках