29 красавiка 2024, панядзелак, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Грэбеншчыкоў - Пуціну: Перастаньце хлусіць свайму народу

22
Барыс Грэбеншчыкоў - Пуціну: Перастаньце хлусіць свайму народу

Вядомы расейскі музыкант звярнуўся да ўладаў сваёй краіны.

У тэксце звароту, які размешчаны на старонцы Барыса Грэбеншчыкова ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», няма згадак пра Крым і Украіну, але, відавочна, запіс звязаны з ваеннай агрэсіяй Расеі і ўводзе войскаў на паўвыспу.

«Тыя, у каго сёння ў руках улада - узгадайце пра народ, які дэлегаваў вам гэтую ўладу; без гэтага народа вы ніхто. Перастаньце хлусіць свайму народу дзеля ўяўнай сённяшняй выгады - заўтра яна прывядзе да несуразмерна вялікіх страт», - заявіў ён.

На думку Грэбеншчыкова, не існуе праблем, якія нельга было б развязаць мірным шляхам і пазбегнуць гібелі людзей.

«Як бы не вялікае было ваша жаданне ўвайсці ў гісторыю, не спрабуйце зрабіць гэта за кошт смерці людзей, якія вам давяраюць», - мяркуе музыкант.

Нагадаем, на працягу апошніх дзён расейскія войскі занялі практычна ўсю тэрыторыю паўвыспы.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках