29 красавiка 2024, панядзелак, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банэр у Менску: дыктатар гуляе на твой заробак (Відэа)

16

Анархісты вывесілі банэр у цэнтры сталіцы ў знак пратэсту супраць правядзення Чэмпіянату свету па хакеі.

Са слоў арганізатараў акцыі, яны выступаюць супраць «дыктатарскіх ігрышчаў і бяздумнай растраты чыноўнікамі грошай простых беларусаў», піша сайт revbel.org.

«Правядзенне Чэмпіянату свету па хакеі для капіталістаў і дзяржавы стане выдатнай нагодай паказаць свой прэстыж і атрымаць прыбытак. Але, пакуль чыноўнікі ўкладаюць грошы грамадзян у Чыжоўка-Арэну, ушчыльненне горада, будаўніцтва нікому не патрэбных ГЦ, супрацоўнікам хуткай не паднімаюць заробак, работнікам дзяржаўных прадпрыемстваў заробак затрымліваюць, кошты на тавары народнага спажывання пастаянна падвышаюцца, як і кошты на праезд у грамадскім транспарце.

Нас, анархістаў, як працоўных, не задавальняе гэтае становішча спраў», - заявілі арганізатары акцыі.

Нагадаем, права арганізацыі чэмпіянату Лукашэнка атрымаў яшчэ ў 2009 годзе. Яго правядзенне запланавана з 9 па 25 траўня наступнага года на «Менск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне».

Праз парушэнне ўладамі Беларусі правоў чалавека і наяўнасці палітвязняў праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі выступілі супраць арганізацыі спартыўнага мерапрыемства. Ідэю пераносу турніру падтрымалі многія еўрапейскія і амерыканскія палітыкі. Некаторыя краіны ўжо прыгразілі байкатаваць чэмпіянат у выпадку яго правядзення ў Менску праз рэпрэсіі, якія ажыццяўляюць беларускія ўлады.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках