29 красавiка 2024, панядзелак, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеісты менскага «Дынама» абыгралі рыжскіх аднаклубнікаў

3
Хакеісты менскага «Дынама» абыгралі рыжскіх аднаклубнікаў

Менскае «Дынама» выйграла на лёдзе «Менск-Арэны» ў рыжскага «Дынама» - 5:2 (1:1, 2:0, 2:1).

Шайбы закінулі:

у гаспадароў - Андрэй Стась (13.20, у большасці, асістэнты - Аляксандр Мацярухін, Лукаш Крайчак), Аляксандр Мацярухін (28.20, асістэнт - Лукаш Крайчак), Рыхард Лінтнер (31.15, асістэнты - Аляксандр Кітараў, Канстанцін Захараў), Томаш Суровы (50.38, у большасці, асістэнты - Аляксандр Кітараў), Збынек Іргл (58.56, у пустыя вароты, асістэнты - Томаш Суровы, Лукаш Крайчак).

у гасцей - Джэмі Джонсан (06.57, асістэнты - Марцэл Хоса, Крыстапс Сотніекс), Гунарс Скварцоў (57.25).

Склад «Дынама»: Хаўген; Гарошка - Крайчак, Калюжны - Стась - Мацярухін; Нагачоў - Лінтнер, Яфіменка - Суровы - Іргл; Філічкін - Шынкевіч, Захараў - Кітараў - Паўловіч; Пратасеня - Дрозд - Дадонаў.

Пасля 53 матчаў «Дынама» з 53 ачкамі займае апошняе, 7-е, месца ў дывізіёне Баброва, перадапошняе, 13-е - у Заходняй канферэнцыі і 25-е - у агульнай табліцы (13 перамог у асноўны час, 1 перамога ў авертайме, 3 перамогі па булітах, 4 паражэнні па булітах, 2 паразы ў авертайме, 30 паражэнняў у асноўны час, розніца шайбаў 102-158) 6 паведамляе БелаПАН.

Заключны матч у гэтым сезоне КХЛ менскае «Дынама» згуляе 4 сакавіка ў Маскве супраць ЦСКА.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках