7 траўня 2024, aўторак, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскія сепаратысты вызвалілі закладнікаў

50
Крымскія сепаратысты вызвалілі закладнікаў

Патрабаванне Аляксандра Турчынава было выканана сёння раніцай.

Закладнікаў выпусцілі ў раёне пасёлка Чангар на адміністратыўнай мяжы Крыма з Херсонскай вобласцю Украіны. Сепаратысты вызвалілі камандуючага ВМС Украіны Сяргея Гайдука і яшчэ семярых актывістаў, у ліку якіх - сын экс-міністра абароны Анатоля Грыцэнкі, Аляксей, якія раней былі выкрадзеныя ў Крыме.

Пра гэта lb.ua паведаміў народны дэпутат Андрэй Сенчанка.

Ён пералічыў прозвішчы тых, хто быў вызвалены: Сяргей Гайдук, Шчакун Андрэй, Кавальскі Анатоль, Давідзенка Міхаіл, Трывідзенка Максім, Супрун Сяргей, Шаўчэнка Юрый, Грыцэнка Аляксей.

Яшчэ двое актывістаў былі адпушчаныя раней. Доля яшчэ дваіх - Грузінава і Пілунскага - удакладняецца, але яны павінны быць вызваленыя, па папярэдняй інфармацыі, на працягу дня.

Раней паведамлялася, што камандуючы ВМС Украіны Сяргей Гайдук "часова затрыманы органамі пракуратуры, паколькі да яго ёсць пытанні". У пракуратуры патлумачылі, што, па іх дадзеных, Гайдук "трансляваў у воінскія часткі Украіны загад прымяніць зброю ў дачыненні да мірных грамадзян, які прыйшоў з Кіева".

У сваю чаргу в.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў даў уладам Крыма час да 21:00 серады для вызвалення Гайдука, паабяцаўшы прыняць у адваротным выпадку "адэкватныя меры".

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках