26 красавiка 2024, Пятніца, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаілу Жызнеўскаму прысвояць званне Героя Украіны

18
Міхаілу Жызнеўскаму прысвояць званне Героя Украіны

Беларусу Жызнеўскаму, якога забілі ў Кіеве, хочуць пасмяротна прысвоіць званне Героя Украіны.

Украінскі МЗС рыхтуе дакументы да ўзнагароджання пасмяротна беларуса Міхаіла Жызнеўскага званнем Герой Украіны, перадае БелаПАН.

Як паведаміла дарадца МЗС Украіны Святлана Дзмітрэнка, па пастанове Вярхоўнай рады ад 24 лютага 2014 года ўзнагароджанне правядзе «наступны прэзідэнт Украіны», гэта значыць цэрымонія пройдзе пасля пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў 25 траўня.

Як паведамлялася раней, пастанова ўносіць прапанову наступнаму прэзідэнту Украіны «пасмяротна прысвоіць званне Герой Украіны загінулым грамадзянскім удзельнікам узброеных канфліктаў падчас мірных акцый пратэсту ва Украіне на працягу лістапада 2013 года - лютага 2014 года».

Паводле звестак украінскага Міністэрства аховы здароўя на 20 сакавіка, з дня пачатку пратэстаў, 30 лістапада 2013 года, загінула 103 чалавекі.

Гамяльчанін Міхаіл Жызнеўскі быў забіты стрэлам у сэрца 22 студзеня. 28 студзеня ён быў пахаваны на могілках пад Гомелем.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках