7 траўня 2024, aўторак, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жэліба: У бліжэйшы час Крэмль не дасць грошай Лукашэнку

24
Барыс Жэліба: У бліжэйшы час Крэмль не дасць грошай Лукашэнку

Паказчыкі беларускай эканомікі выглядаюць пагрозліва.

Так доктар эканамічных навук, прафесар Барыс Жэліба пракаментаваў сайту charter97.org падзенне беларускага ВУП на 1,6%.

«Ураду і Лукашэнку трэба турбавацца. У студзені ВУП таксама быў з мінусам, а адмоўная дынаміка прамысловасці была мінус 7,1%. І тлумачэнні былі такія, маўляў, гэта пачатак года, мы яшчэ не ўвайшлі ў працоўны рытм, а Расея, наш асноўны партнёр, наогул два тыдні адпачывае. Але мы бачым, што гэты адмоўны трэнд працягваецца», - адзначыў ён.

Эканаміст дадаў, што тут яшчэ накладвае свой адбітак расейска-украінскі канфлікт.

«Выдаткі Расеі, звязаныя з уводам войскаў у Крым, ужо ацанілі ў мільярды даляраў, і яны будуць толькі павялічвацца. Таксама цяпер у крызісе і ўкраінскі рынак. З пачатку года Украіна альбо дрэнна, альбо наогул не купляе нашы трактары і МАЗы. Таксама ёсць праблемы з экспартам ва Украіну нашай малочнай прадукцыі і нафтапрадуктаў», - канстатаваў эксперт.

Барыс Жэліба падкрэсліў, што першы транш расейскага двухмільярднага крэдыту паступіў да новага года, а наконт другога пакуль што нічога не чуваць.

«З аднаго боку, Менск можа разлічваць на тое, што ён зараз з'яўляецца адзіным саюзнікам Расеі на Захадзе і што цяпер усе крэдыты пойдуць яму. А з другога боку, яна так ужо ўлезла ў Крым, што нам невядома колькі прыйдзецца чакаць гэтага траншу. Трэба спадзявацца на свой экспарт і золатавалютныя рэзервы, але мы самі бачым, якія іх перспектывы - валютная выручка ад экспарту за студзень таксама мінусавая, а золатавалютныя рэзервы памяншаюцца і, магчыма, будуць памяншацца і далей. Беларуская эканоміка ад стагнацыі перайшла ў рэцэсію, гэта значыць падзенне», - падсумаваў эканаміст.

Нагадаем, валавы ўнутраны прадукт Беларусі за два месяцы 2014 года скараціўся на 1,6%. Найбольшае падзенне зафіксавана ў прамысловасці - 5,5% і ў сельскай гаспадарцы - 4%.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках