7 траўня 2024, aўторак, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала супрацоўніка ГРУ за вярбоўку ўкраінскіх вайскоўцаў

19
СБУ затрымала супрацоўніка ГРУ за вярбоўку ўкраінскіх вайскоўцаў

Служба бяспекі Украіны затрымала грамадзяніна Расейскай Федэрацыі.

Кадравы супрацоўнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл РФ на працягу двух гадоў знаходзіўся на тэрыторыі Украіны пад чужымі ўстановачнымі дадзенымі, як яе грамадзянін. Ён актыўна прыцягваў вайскоўцаў для атрымання інфармацыі, якая складае дзяржаўную тайну.

Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ.

Пад прыкрыццём супрацоўніка ГА «Антыкарупцыйны камітэт Украіны» расейскі шпіён збіраў кампраметуючыя матэрыялы карупцыйнага характару на службовых асобаў дзяржавы і перадаваў іх у Расею для шантажу ўкраінскіх чыноўнікаў.

«20 сакавіка ў горадзе Чарнігаў зламыснік затрыманы «на гарачым» падчас атрымання ім дакументацыі з грыфам «сакрэтна» аб найноўшых сістэмах саманавядзення боегаловак. Паводле заключэння дзяржаўнага эксперта ў пытаннях таямніцы, дакументы, атрыманыя замежнікам, адносяцца да звестак, разгалашэнне якіх стварае пагрозу нацыянальным інтарэсам і бяспецы дзяржавы», - гаворыцца ў паведамленні СБУ.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках