7 траўня 2024, aўторак, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маккейна не пусцяць у Разань і Магадан

58
Маккейна не пусцяць у Разань і Магадан

МЗС Расеі апублікаваў спіс амэрыканскіх чыноўнікаў, у дачыненні да якіх будуць уведзеныя санкцыі.

Спіс апублікаваны на сайце міністэрства. У чым менавіта будуць палягаць санкцыі ў дачыненні да грамадзян ЗША, на сайце МЗС не ўдакладняецца.

«У адказ на апублікаваныя Адміністрацыяй ЗША 17 сакавіка сёлета санкцыйныя захады супраць шэрагу расейскіх афіцыйных асоб і дэпутатаў Федэральнага Сходу ў якасці «пакарання» за падтрымку рэферэндуму ў Крыме МЗС Расеі заяўляе аб увядзенні на грунце ўзаемнасці санкцый у дачыненні да аналагічнага ліку амэрыканскіх чыноўнікаў і заканадаўцаў», - гаворыцца ў паведамленні.

У спіс увайшлі: Кэралайн Аткінсан - намесніца памочніка прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы; Дэніэл Пфайфэр - памочнік прэзідэнта ЗША; Бэнджамін Родc - памочнік прэзідэнта ЗША; Гары Рыд - лідэр фракцыі большасці ў сэнаце кангрэса ЗША; Джон Бэйнэр - маршалак палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША; Робэрт Мэнэндэс - старшыня сэнацкага камітэта замежных спраў; Мэры Лэндру - сэнатар; Джон Маккейн - сэнатар і Дэніэл Коўтс - сэнатар.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках