7 траўня 2024, aўторак, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Януковіча падазраюць у разгоне Майдана ў Запорожжы

2
Аляксандра Януковіча падазраюць у разгоне Майдана ў Запорожжы

Прадстаўнікі былога кіраўніцтва Запарожскай АДА былі датычныя да прыцягнення бандытаў для масавага збіцця жыхароў горада і журналістаў 26 студзеня.

Сына былога прэзідэнта Украіны Аляксандра Януковіча падазраюць у разгоне акцыі пратэсту ў Запарожжы 26 студзеня. Пра гэта паведаміў пракурор Запарожскай вобласці Аляксандр Шацкі, паведамляе «Укрінформ».

«У праваахоўных органаў ёсць матэрыялы, з якіх выцякаюць версіі, што аперацыі ў разгоне кіеўскага Майдана, у тым ліку і запарожскага, распрацоўваў старэйшы сын экс-прэзідэнта Украіны Аляксандр Януковіч», - заявіў Шацкі.

Ён пацвердзіў, што прадстаўнікі былога кіраўніцтва Запарожскай АДА былі датычныя да прыцягнення бандытаў для масавага збіцця жыхароў горада і журналістаў падчас мірных дэманстрацый.

Паводле гэтага факта ў дачыненні да шэрагу службовых асоб Запарожскай АДА, абласной рады і ГУМВД рэгіёну аблпракуратура расследуе крымінальную вытворчасць паводле ч. 2 арт.365 - перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, якое суправаджалася гвалтам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках