6 траўня 2024, панядзелак, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пан Гі Мун сёння наведае Кіеў

3
Пан Гі Мун сёння наведае Кіеў

Генеральны сакратар ААН плануе сустрэцца з Турчынавым і Яцанюком.

"У пятніцу я прыеду ў Кіеў, сустрэнуся з выконваючым абавязкі прэзідэнта Аляксандрам Турчынавым і прэм'ер-міністрам Арсеніем Яцанюком", - сказаў Пан Гі Мун у чацвер пасля перамоваў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

У генеральнага сакратара запланаваныя сустрэчы і з іншымі афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі арганізацый грамадзянскай супольнасці.

20 сакавіка Пан Гі Мун сустрэўся з прэзідэнтам РФ Пуціным і заклікаў яго да адкрытага дыялогу з Кіевам.

"Расея і Украіна павінны наладзіць прамыя перамовы, павінны канструктыўна правесці комплексны агляд сітуацыі, а ААН гатовая даць усім бакам садзейнічанне ў гэтым працэсе", - сказаў ён.

Раней канцлер Аўстрыі заявіў, што Украіна павінна стаць федэратыўнай дзяржавай.

Паводле яго слоў, "замацаванне нейтральнага статусу стала б перамогай еўрапейскай мяккай сілы".

"Гэта мэтазгодна і было б правільным", - сказаў канцлер, дадаўшы, што ўнёс адпаведную прапанову на сустрэчы са сваімі еўрапейскімі калегамі. Як лічыць Файман, пляцоўкай для перамоваў пра будучы статус Украіны магла б стаць Вена, а Аўстрыя ў стане падзяліцца сваім вопытам, паколькі прытрымліваецца нейтралітэту з 1955 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках