6 траўня 2024, панядзелак, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

32 крымскіх татарына папрасілі прытулку ў Польшчы

15
32 крымскіх татарына папрасілі прытулку ў Польшчы

У чацвер былі зафіксаваныя першыя факты, калі грамадзяне Украіны, якія былі вымушаныя пакінуць Крымскі паўвостраў, папрасілі прытулку ў краінах ЕЗ.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, піша «Украинская правда».

У пункт пропуску «Шэгіні», што ў Львоўскай вобласці, група з 32 крымскіх татараў (у тым ліку 17 дзяцей) прыбыла ў чацвер вечарам.

Крымскія татары паведамілі, пражывалі паблізу Еўпаторыі і ў сувязі з тым, што дапамагалі вайскоўцам Украіны, іх пачалі пераследваць так званыя цяперашнія ўлады Крыма.

Грамадзяне паведамілі, што, каб пазбегнуць гвалту, накіроўваюцца ў Рэспубліку Польшчу для атрымання статусу бежанцаў.

Пра дадзеную сітуацыю ўкраінскія памежнікі праінфармавалі польскіх калегаў.

Пакуль крымскія татары чакалі рашэння суседняй краіны, украінскі бок разам з мясцовымі бізнесменамі арганізавалі для крымчан пакой для адпачынку і вячэры.

Пасля польскім бокам быў станоўча разгледжаны зварот крымскіх татараў і прынятае рашэнне аб пропуску іх на тэрыторыю Польшчы.

«Варта адзначыць, што цяпер усё больш людзей спрабуе пакінуць Крымскі паўвостраў. На працягу апошніх дзён Дзяржпамежслужба зафіксавала істотнае павелічэнне патоку грамадзян і транспартных сродкаў, якія ўязджаюць на тэрыторыю Украіны з АРК», - паведамілі ў ДПС.

Па выніках размоў устаноўлена, што ўжо каля 1000 чалавек вымушаныя з'ехаць з Крыма.

Па дадзеных Мінсацпалітыкі, Крым хочуць пакінуць 25 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках