6 траўня 2024, панядзелак, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўная тэма еўрапейскага турнэ Абамы - палітыка ў дачыненні да Расеі

5
Галоўная тэма еўрапейскага турнэ Абамы - палітыка ў дачыненні да Расеі

Прэзідэнт ЗША Барак Абама адпраўляецца ў Еўропу, каб дамовіцца з саюзнікамі аб узмацненні ціску на Маскву.

Расейскую анэксію Крыма многія лічаць фактам, які ўжо адбыўся. Аднак прэзідэнт Абама зноў прыкладае намаганні, накіраваныя на ўрэгуляванне крызісу пры дапамозе санкцый і дыпламатыі, перадае «Голос Америки».

«Дыпламатычныя адносіны паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй працягваюцца, - заявіў прэзідэнт. - Мы падкрэсліваем, што ў Расеі ёсць іншы шлях - дээскалацыя сітуацыі і наладжванне дыпламатычнага дыялогу з урадам у Кіеве пры падтрымцы міжнароднай супольнасці».

Барак Абама мае намер абмеркаваць з партнёрамі эканамічную дапамогу, якую плануецца аказаць Украіне, і новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі. Першым пунктам еўрапейскага турнэ прэзідэнта стане Гаага.

У адрозненне ад папярэдніх сустрэч «васьмёркі», на гэты раз на саміце не будзе прадстаўленая Расея. Прэзідэнт Абама запрасіў кіраўнікоў астатніх краін «Вялікай васьмёркі» сустрэцца з ім на палях саміту па ядзернай бяспецы, каб абмеркаваць з імі меры ў дачыненні да афіцыйнай Масквы.

Тут Абама можа нечакана знайсці сабе саюзніка ў асобе Кітая, кіраўніцтва якога не лічыць правамернымі дзеянні Расеі ў Крыме. Запланаваная сустрэча паміж прэзідэнтам ЗША і кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам.

Пасля гэтага прэзідэнт ЗША возьме ўдзел у нарадзе НАТА ў Бруселі. «Амерыка непахісна падтрымлівае нашых саюзнікаў па НАТА, - падкрэсліў Абама. - Нас аб'ядноўваюць нашы прадугледжаныя Артыкулам 5 абавязацельствы абараняць адзін аднаго і агульныя каштоўнасці, у ахвяру якім прынеслі сябе шматлікія пакаленні».

Апошнім прыпынкам прэзідэнта ў Еўропе будзе Рым, дзе ён упершыню сустрэнецца з папам Францыскам і пагаворыць з ім аб тым, як змагацца з беднасцю і няроўнасцю.

Затым прэзідэнт наведае Саудаўскую Аравію. Галоўнымі тэмамі перамоваў з каралём Абдулой будуць вайна ў Сірыі і ядзерныя амбіцыі Ірана.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках