6 траўня 2024, панядзелак, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар гурта «Тартак» заклікаў вайскоўцаў у Крыме не здаваць пазіцыі

3

Аляксандр Палажынскі звярнуўся да вайскоўцаў Феадосіі.

Ён заклікаў вайскоўцаў не губляць надзеі і не здавацца, а чакаць загаду адносна далейшых дзеянняў.

«Наколькі я разумею ні в.а. галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Украіны, ні прызначаны па партыйнай квоце міністр абароны Украіны не даюць дакладных загадаў, як вы павінны дзейнічаць у дадзеных абставінах», - сказаў ён.

Спявак патлумачыў, што вайскоўцам ёсць за што змагацца: «дзеля ўсіх украінцаў, дзеля ўсіх людзей ва ўсім свеце, якія перажываюць за лёс Украіны, дзеля будучыні нашай дзяржавы», перадае ТСН.

«Давайце не адчайвацца! Давайце не губляць надзею на тое, што мы зможам дасягнуць таго жыцця пра якое кожны з нас марыць - жыцця шчаслівага, жыцця паспяховага. Жыцця, у якім не будзе чорных палос, а толькі пераважна светлыя», - дадаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках