6 траўня 2024, панядзелак, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крым абвешчаны дзевятай федэральнай акругай Расеі

9
Крым абвешчаны дзевятай федэральнай акругай Расеі

Прадстаўніком Крамля на паўвостраве прызначылі Алега Белавенцава.

Уладзімір Пуцін утварыў Крымскую акруга і прызначыў прадстаўніком Крамля на паўвостраве Алега Белавенцава. Пра гэта сёння паведаміла прэс-служба прэзідэнта Расеі.

«Сёння мною падпісана некалькі ўказаў, у тым ліку Указ аб утварэнні яшчэ адной федэральнай акругі, Крымскай федэральнай акругі, і прызначаны паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расейскай Федэрацыі ў Крыме - Белавенцаў Алег Яўгенавіч», - заявіў Пуцін.

Нагадаем, у складзе РФ існуе 8 федэральных акругаў. Федэральныя акругі не з'яўляюцца суб'ектамі ці іншай канстытуцыйнай часткай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Расейскай Федэрацыі і былі створаныя па аналогіі з ваеннымі акругамі і эканамічным раёнамі, але не супадалі з іх колькасцю і складам.

У момант іх заснавання ў 2000 годзе было створана 7 федэральных акругаў. Першым змяненнем іх колькасці (павелічэннем да васьмі) і складу стала вылучэнне Паўночна-Каўказскай федэральнай акругі з Паўднёвай федэральнай акругі. У акругах вызначаныя гарады-цэнтры, у якіх размяшчаюцца іх кіроўча-каардынацыйныя органы ў выглядзе паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта, яго апарата і ўпраўленняў федэральных ведамстваў. Паўночна-Каўказская акруга з'яўляецца адзінай, у якой горад-цэнтр не з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам або найбуйнейшым горадам свайго суб'екта.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках