6 траўня 2024, панядзелак, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік Мамчур: Мая частка тут 70 гадоў стаіць, без загаду не сыдзем

27

Легендарны камандзір 204 брыгады тактычнай авіяцыі адмовіўся здацца акупантам.

Пра гэта Юлій Мамчур сказаў у інтэрв'ю «5 каналу».

Ад камандзіра 204-й брыгады тактычнай авіяцыі, якая дыслакуецца ў Бельбеку, што ў горадзе Севастопалі, расейскі бок патрабуе неадкладна пакінуць тэрыторыю аэрадрома. Палкоўнік Юлій Мамчур наадрэз адмаўляецца выканаць патрабаванні акупантаў і кажа аб высокай верагоднасці штурму тэрыторыі брыгады.

Нагадаем, раніцай 21 сакавіка на аэрадром «Бельбек» прыбыло падраздзяленне ўзброеных расейскіх акупантаў на 10 БТР. Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«Прагучала звычайнае патрабаванне - здаць зброю і вызваліць тэрыторыю часткі. Падчас перамоваў прадстаўнік нашага камандавання заявіў аб катэгарычнай адмове асабістага складу ўкраінскай часткі выконваць ультыматум», - адзначыў Тымчук.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках