6 траўня 2024, панядзелак, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чальцы парламента Вялікабрытаніі заклікаюць забраць у Расеі ЧС у футболе

12
Чальцы парламента Вялікабрытаніі заклікаюць забраць у Расеі ЧС у футболе

FIFA абавязаная перагледзець свой выбар краіны-гаспадыні Чэмпіянату свету 2018 года.

Чалец парламента Вялікабрытаніі ад партыі лейбарыстаў Эндзі Бэрнэм заклікаў адабраць у Расеі права праводзіць чэмпіянат свету ў футболе 2018 года ў сувязі з анэксіяй Крыму. Партыец Клайв Эфард таксама мяркуе, што FIFA павінна прыняць захады ў выпадку паглыблення канфлікту, піша «Корреспондент».

Разам з тым, ён мяркуе, што ніводная краіна не павінна байкатаваць ў аднабаковым парадку чэмпіянат свету 2018 года, але FIFA павінна абмеркаваць цяпер магчымыя санкцыі, калі канфліктная сітуацыя будзе абвастрацца.

Нагадаем, што раней амерыканскія сэнатары папрасілі Ёзэфа Блатэра прыпыніць сяброўства Расеі ў FIFA і адабраць права правядзення ЧС-2018.

Пасля гэтага дэпутат Дзярждумы Аляксандр Сідзякін звярнуўся да прэзідэнта FIFA з просьбай выключыць Футбольную федэрацыю ЗША з асацыяцыі, а таксама не дапусціць удзел зборнай гэтай краіны на чэмпіянаце свету ў Бразіліі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках